Відэапаказы дакументальнага фільма "Максім і Дар'я"
9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння славутага літаратара, перакладчыка, пранізлівага лірыка, вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
У памяць аб адной з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі кінатэатр "Мір" арганізоўвае відэапаказы дакументальнага фільма "Максім і Дар'я" рэжысёра Дар'і Юркевіч кінастудыі "Беларусьфільм".
4 і 9 снежня сеансы дакументальнага фільма наведалі навучэнцы школ №10, 13 і гімназіі ім. Я.Купалы.